Вопрос
?

Водгук на верш Максима Багдановича « плакала лета, зямлю пакидаючы»

Ответы

Многія мае аднакласнікі ўзяліся ацэньваць вершы «Песняру», «Санет». Гэтыя вершы хораша апісаны ў падручніку. Мне ж не хочацца паўтарацца, прычым не ў лепшым варыянце. Таму спынюся на тым, як я разумею менавіта гэты верш паэта.Многае ў творы (без розніцы — у вялікім ці ў малым) пачынаецца з агульнага настрою, ва ўладзе якога аказваецца мастак, — сумнага, трывожнага, трагічнага, сатырычнага, іранічнага, велічна-ўрачыстага, гераічнага і г. д. Разнавіднасць настрою ўплывае на пафас твора і вызначае яго адпаведным чынам. Калі чытаю гэты верш Багдановіча, адчуваю, што лірычны герой маркоціцца, што яму сумна назіраць, як узрастаюць і знікаюць ад восеньскіх халадоў кветкі. Сумны настрой выклікаў да жыцця метафарызацыю, адухаўленне лета, якое плакала, пакідаючы «слязінкі на полі». Паэт далей разгортвае метафару і піша, што слёзы лета вырастаюць у развітальныя (эпітэт бледныя тут вельмі да месца) восеньскія кветкі.Першая частка твора складаецца з шасці радкоў і ўяўляе сабой разгорнутую метафару, што мы і адзначылі вышэй. Гэтая частка твора сумная, але сум паэта не надрыўны, не балючы, стрыманы. Яму шкада адыходзячага лета, турбуе змена надвор’я, летніх фарбаў на восеньскія. Другая ж частка — чатыры апошнія радкі. У іх, бадай, заключаны( сканцэнтраваны, скандэнсаваны сум, які ўзнімаецца да ўзроўню болю, і ўтрымліваецца філасофска значны вывад. Паколькі гэтыя радкі найбольш значныя ў плане ідэйным (помнім: ідэя - гэта тое, што вынікае з раскрыцця той ці іншай тэмы), прывядзём іх цалкам:Кветкі асеннія, родныя, бледныя!Выраслі вы, каб ураз жа і згінуць.Можа, таму-то душа надарванаяГэтак любоўна вянок з вас сплятае.Які вывад з гэтай канцоўкі? Хтосьці скажа: «Аўтар заклікае пашкадаваць “бледныя восеньскія кветкі” і адчуць іх ахвярнасць». I ён, як мне думаецца, будзе не далёкі ад ісціны. Аднак ісціна тут глыбейшая: паэт не толькі і не столькі шкадуе хуткацечнае жыццё кветак, але ў першую чаргу спачувае сабе — маркотнаму, паныламу, прадчуваючаму і свой канец. Канцоўка твора відавочна аўтабіяграфічная, асабістая.Маркотнаму настрою адпавядаюць вобразы і слоўна-выяўленчыя сродкі: вобразы лета, восені, кветак, слёз. душы; яны спавітыя метафарамі (лета плакала, душа з кветак сплятае вянок), эпітэтамі (слязінкі ліліся ціха, кветкі бледныя, душа надарваная), што маюць трагічнае адценне. 3 агульнага сумнага вянка выломліваецца характарыстыка восені, названай прыгожай і яснай. Ці не перадалася нашаму паэтўі пушкінская традыцыя? Якраз перадалася, што пацверджана эпіграфам з твора класіка рускай літаратуры: «Цветы последние милей // Роскошных первенцев полей». Так і хочацца сказаць пасля гэтых радкоў: у абодвух паэтаў «смутак светлы» («печаль... светла»). Праўда, у нашага — з больш выразнымі крапкамі трагедыйнага адчування. I яшчэ: наш паэт больш філасафічны. Яго паэзія (і ў дадзеным канкрэтным выпадку) не такая жыццярадасная, як пушкінская.Калі гаварыць пра жанр твора, дык, адназначна, гэта элегія смутку і жалю. А бываюць яшчэ і элегіі бяды, элегіі расчаравання, элегіі безвыходнай тугі. Іх можна лёгка знайсці ў спадчыне Багдановіча.Што да вершавання... Белы (безрыфменны)верш. Памер—чатырохстопны дактыль. Своеасаблівасць рытміка-інтанацыйнаму малюнку надае чаргаванне дактылічнай і жаночай клаўзул, што прыводзіць да плаўнага ці больш рэзкага абрыву фраз.Відаць, не спецыяльна (проста так як бы ўсё само сабою здарылася) паэт пазбягае грымотнага гуку р: усяго іх сем на ўвесь верш. А ў шасці з дзесяці першых р гучыць толькі тры разы. Затое мілагучны, «спачувальны» кнеткам гук л у першых чатырох радках паўтараецца адзінаццаць разоў. I гучаць гэтыя радкі мілагучна, «мякка». Выяўляе сябе двойчы гэты ж гук у апошнім радку, які гучыць заключным акордам любві да кветак, лёс якіх так нагадвае лёс самога паэта.

Оцените ответ

Многія мае аднакласнікі ўзяліся ацэньваць вершы «Песняру», «Санет». Гэтыя вершы хораша апісаны ў падручніку. Мне ж не хочацца паўтарацца, прычым не ў лепшым варыянце. Таму спынюся на тым, як я разумею менавіта гэты верш паэта.Многае ў творы (без розніцы — у вялікім ці ў малым) пачынаецца з агульнага настрою, ва ўладзе якога аказваецца мастак, — сумнага, трывожнага, трагічнага, сатырычнага, іранічнага, велічна-ўрачыстага, гераічнага і г. д. Разнавіднасць настрою ўплывае на пафас твора і вызначае яго адпаведным чынам. Калі чытаю гэты верш Багдановіча, адчуваю, што лірычны герой маркоціцца, што яму сумна назіраць, як узрастаюць і знікаюць ад восеньскіх халадоў кветкі. Сумны настрой выклікаў да жыцця метафарызацыю, адухаўленне лета, якое плакала, пакідаючы «слязінкі на полі». Паэт далей разгортвае метафару і піша, што слёзы лета вырастаюць у развітальныя (эпітэт бледныя тут вельмі да месца) восеньскія кветкі.Першая частка твора складаецца з шасці радкоў і ўяўляе сабой разгорнутую метафару, што мы і адзначылі вышэй. Гэтая частка твора сумная, але сум паэта не надрыўны, не балючы, стрыманы. Яму шкада адыходзячага лета, турбуе змена надвор’я, летніх фарбаў на восеньскія. Другая ж частка — чатыры апошнія радкі. У іх, бадай, заключаны( сканцэнтраваны, скандэнсаваны сум, які ўзнімаецца да ўзроўню болю, і ўтрымліваецца філасофска значны вывад. Паколькі гэтыя радкі найбольш значныя ў плане ідэйным (помнім: ідэя - гэта тое, што вынікае з раскрыцця той ці іншай тэмы), прывядзём іх цалкам:Кветкі асеннія, родныя, бледныя!Выраслі вы, каб ураз жа і згінуць.Можа, таму-то душа надарванаяГэтак любоўна вянок з вас сплятае.Які вывад з гэтай канцоўкі? Хтосьці скажа: «Аўтар заклікае пашкадаваць “бледныя восеньскія кветкі” і адчуць іх ахвярнасць». I ён, як мне думаецца, будзе не далёкі ад ісціны. Аднак ісціна тут глыбейшая: паэт не толькі і не столькі шкадуе хуткацечнае жыццё кветак, але ў першую чаргу спачувае сабе — маркотнаму, паныламу, прадчуваючаму і свой канец. Канцоўка твора відавочна аўтабіяграфічная, асабістая.Маркотнаму настрою адпавядаюць вобразы і слоўна-выяўленчыя сродкі: вобразы лета, восені, кветак, слёз. душы; яны спавітыя метафарамі (лета плакала, душа з кветак сплятае вянок), эпітэтамі (слязінкі ліліся ціха, кветкі бледныя, душа надарваная), што маюць трагічнае адценне. 3 агульнага сумнага вянка выломліваецца характарыстыка восені, названай прыгожай і яснай. Ці не перадалася нашаму паэтўі пушкінская традыцыя? Якраз перадалася, што пацверджана эпіграфам з твора класіка рускай літаратуры: «Цветы последние милей // Роскошных первенцев полей». Так і хочацца сказаць пасля гэтых радкоў: у абодвух паэтаў «смутак светлы» («печаль... светла»). Праўда, у нашага — з больш выразнымі крапкамі трагедыйнага адчування. I яшчэ: наш паэт больш філасафічны. Яго паэзія (і ў дадзеным канкрэтным выпадку) не такая жыццярадасная, як пушкінская.Калі гаварыць пра жанр твора, дык, адназначна, гэта элегія смутку і жалю. А бываюць яшчэ і элегіі бяды, элегіі расчаравання, элегіі безвыходнай тугі. Іх можна лёгка знайсці ў спадчыне Багдановіча.Што да вершавання...

Оцените ответ
Хочешь получить ответ как можно быстрее?

Поделись вопросом в социальных сетях!

Считаете ответ неверным?

Если Вы не получили ответ на свой вопрос, то предлагаем воспользоваться поиском, чтобы найти похожие вопросы и ответы по предмету -> Литература. А если Вы знаете правильный ответ сами, то будем признательны если Вы ответите, воспользовавшись формой ниже.

Найти

Можете загрузить фотографию (но не более 2 мегабайт)
Знаете ли Вы?
В фильме «Кинг-Конг» 1933 года рост Конга, который можно оценить в сравнении с фигурами присутствующих в тех же кадрах людей, меняется в очень значительных пределах – примерно от 10 до 30 метров…
Когда вы оставляете тонкую струю воды, диаметром 1 мм, течь из крана, то за сутки через нее утечет около 900 литров.
В 2004 году Международный союз электросвязи ввёл в азбуку Морзе код для символа «@» (· – - · – ·), для удобства передачи адресов электронной почты.
Символ Кубинской революции, команданте Эрнесто Че Гевара родился в Аргентине в семье выходцев из Мексики. Он стал гражданином Кубы уже после революции, да и то всего на 6 лет…
знаменитый подводник А. И. Маринеско после войны в 1946-49 годах работал старшим помощником капитана на судах Балтийского государственного торгового пароходства, в 1949-50 годах – заместителем директора Ленинградского НИИ переливания крови, в 1951-53 годах – топографом Онежско-Ладожской экспедиции, с 1953 – руководил группой отдела снабжения на ленинградском заводе «Мезон».
Нернст невозмутимо ответил:
Свежие Вопросы-Ответы

Литература, опубликовано 2019-11-03 02:18:58

Стих про музыку подскажите

Другие вопросы в категории Литература

Литература, опубликовано 2019-10-25 17:54:00

Аналіз тексту "Бушля"​

Литература, опубликовано 2019-10-29 22:09:19

Эссе мексика ұлы бар ма?

Литература, опубликовано 2019-12-03 09:08:06

Рассказ про Пушкина​

Литература, опубликовано 2019-12-17 17:53:04

Отзыв на книгу о космосе